padpicka

Szukaj w archiwum

od:
do:

Wydarzenia

Студзеньскія музычныя вечары

9 - 12 styczeń 2011Muzyka
Месца: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, вул. Леніна 21

XXIII Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" адкрыўся ў Брэсце. У ім прымуць удзел музыканты і вакалісты з 14 краін свету. На цырымоніі адкрыцця, якая адбылася 9 студзеня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што гэтым фестывалем традыцыйна пачынаецца каляндар культурнага жыцця рэгіёну. "Студзеньскія музычныя вечары", як і ў мінулыя гады, дадуць магчымасць дакрануцца да шэдэўраў класічнай музыкі ў выкананні выдатных музыкантаў і вакалістаў. У першым вячэрнім канцэрце музычнага форуму выступілі камерныя аркестры, якія прадстаўляюць Беларусь, Украіну і Польшчу.
Сярод польскіх выканаўцаў:
Ян Кшыштаф Броя (фартэпіяна)
 
Беата Вардак (меца-сапрана)
 
Лешэк Свідзіньскі (тэнар)
 
Ханна Самсон (сапрана)