padpicka

Szukaj w archiwum

od:
do:

Wydarzenia

"JUBILATE DEO"

17 styczeń 2014Muzyka
Месца: Мінск, , Чрвоны касцёл св. Сымона і св. Алены

Чырвоны Касцёл Cв. Сымона і Cв. Алены
Дзяржаўны камерны Хор Рэспублікі Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
 
запрашаюць
 
на канцэрт каляднай музыкі 
 
Каляды - наша дарога ў дзяцінства, мост паміж небам і зямлёй. Цуд Раства дорыць нам надзею і ўпэўненасць у жыцці. І калі не ўсё ў нас атрымліваецца, успомніце, што ёсць месцы, дзе нас заўсёды любяць і чакаюць. У праграме каляднага канцэрта ў выкананні знакамітага калектыву, Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі РБ Наталлі Міхайлавай, прагучаць калядныя песні, вядомыя творы заходняй духоўнай класікі, польскія і беларускія спевы, рамансы.
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь працуе ва ўсіх вакальных жанрах - ад оперы і кантаты да джаза і эстраднай песні. Артысты хору супрацоўнічалі з вядомымі дырыжорамі і аркестрамі Беларусі і замежжа, але асноўным напрамкам калектыву застаецца спеў а капэла, які прадугледжвае адсутнасць інструментальнага суправаджэння, што з'яўляецца найбольш складаным выглядам ансамблевых спеваў. У каталіцкай традыцыі калядкі спяваюцца падчас Святаў Раства Хрыстова аж да Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай), якое святкуецца 2 лютага.
 
Праграма канцэрта
1. Аllеluja, Я. Галус(сола А.Аляксеева, Ж.Філіповіч, А. Кунцэвіч, Д. Іваноў)
2. Ojcze nasz, С. Манюшка
3. Cantus laudabilis, М. Ясінскі (сола В.Малькова, А.Кунцэвіч)
4. Jubilate Deo, М. Ясінскі
5. O salutaris Hostia, Э. Эшэнвалдс(сола А.Аляксеева, К. Герасімчук)
6. Ave, Maria, І. С. Бах-Ш.Гуно(сола Т.Вайтовіч)
7. Бог нарадзіўся, бел.кант
8. Песня да Ружанцовай Маці Божай, бел.кант
9. Нарадзіўся Хрытос Бог, бел.кант
10. Jesus malusieńki, апр.К.Кралка (сола Т. Матафонава)
11. 2 куранты, В. Капыцька (сола-К. Краўчук, Р.Бяркова, К. Герасімчук, А. Карповіч)
12. Мілая хаціна, М.К.Агінскі
13. Рэха, А.Туранкоў (сола А.Аляксеева, В.Кумар, А.Кунцэвіч, Ю.Мазурык)
14. Думка (трыо), Ф. Шапэн(сола А.Аляксеева, К.Глебава, В.Малькова)
15. Have Yourself A Little Merry Christmas, Х. Марцін
16. Cristmas is a Time, Д. Рэціна
17. Aлелуя, Вацлаў з Шамотул
Партыя фартэпіяна – Святлана Стэфаненка
 
Квіткі прадаюцца ў кіосках Чырвонага Касцёла.
Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: gsm: +375 29 185 80 48, tel/fax: +375 17 331 46 68