padpicka

Szukaj w archiwum

od:
do:

Wydarzenia

ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ.
ШАПЭН. КІНАМАТЫВЫ

12 styczeń 2011Kino
Месца: Мінск, Тэатр-студыя імя Я. Міровіча, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, пр. Незалежнасці 81

ШАПЭНАЎСКІ КАНЦЭРТ У ДУШНІКАХ /1947 г., ч/б., 12 хв./
Рэжысёр: Тадэвуш Макарчыньскі
Фільм пра першы шапэнаўскі фестываль, які адбыўся 25-26 жніўня 1946 года ў Душніках.

ШАПЭН У ПАРЫЖЫ /1969 г., ч/б.,15 хв./
Рэжысёр: Станіслаў Грабоўскі
Аповед пра жыццё Шапэна ў Парыжы, які пасля ад'езду з Польшчы стаў яго другім домам.

ТВОРЫ ШАПЭНА Ў КОЛЕРЫ /1944 г., каляр., 11 хв./
Рэжысёр: Яўген Цэнкальскі
Гэта прыклад таго, як сёння можна інтэрпрэтаваць і актуалізаваць музыку аднаго з выдатных  прадстаўнікоў польскай культуры.

... РОДАМ З ВАШАВЫ ... /1996 г., каляр., 56 хв./
Рэжысёр: Марыя Квяткоўска
Кінахроніка Міжнародных фартэпіянных конкурсаў ім. Фрыдэрыка Шапэна. Падчас прагляду можна пачуць фрагменты твораў Шапэна, выкананыя лаўрэатамі конкурсу: Якавам Жакам, Крысціянам Цымерманам і Станіславам Буніным.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак а 19-й гадзіне
 Уваход вольны